Інфармацыйна-адукацыйны праект "Шаг"
Удзельнікі: навучэнцы 8-11 класаў
Дата правядзення: 24.02.2022.
Тэма: "Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброенных сілах, Пагранічнай службе, Мытнай службе, МНС).
Навучэнцы пазнаёміліся з наступнай інфармацыяй:
"Узброенныя Сілы Беларусі – гарант нацыянальнай бяспекі краіны";
"Межы Беларусі пад надзейнай абаронай";
"Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: дапамога побач".
На сустрэчу быў запрошаны былы вайсковец Берасцейскай 13 пагранічнай заставы Міхалькевіч А. Л., які распавёў навучэнцам аб службе ў пагранічных войсках, якімі якасцямі павінен валодаць пагранічнік сёння, адказаў на іншыя пытанні, якія цікавяць хлопцаў.